Выратавальнікі скардзяцца, што беларусы п'юць на пляжах

Беларусы не выконваюць указ аб забароне распівання алкаголю ў грамадскіх месцах. Па словах старшыні Беларускага таварыства выратавання на водах Анатоля Голуба, распіццё алкаголю на пляжах часта прыводзіць да трагедый. З пачатку года ў Беларусі патанулі 240 чалавек. Голуб: "Адсутнасць культуры і злоўжыванне спіртнымі напоямі. Звыш 70% з гэтых 240 чалавек патанулі ў алкагольным стане. Вазьміце вадасховішча Пціч. Што там робіцца? І не можам уздзейнічаць. Нават апошні ўказ прэзідэнта аб распіцці піва ў грамадскіх месцах, ён абсалютна не працуе. І міліцыя не спраўляецца. Я заўсёды ўвязваю гэта з культурай."

Дарэчы, у Мінску з пачатку года патанулі 17 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі