Выпрабаванне беларускага тралейбуса ў Смаленску можа скончыцца канфузам

Некалькі дзён выпрабаванняў беларускага тралейбуса з нізкай пасадкай на дарогах Смаленску выявіў вялікія праблемы, і яго могуць зняць з маршрутаў. З-за таго, што тралейбус мае нізкую пасадку, праз кепскія з ямамі дарогі, ён чапляе іх задняй часткай, заяўляе кіраўніцтва Смаленскага трамвайна-тралейбуснага прадпрыемства, якое эксплуатуе беларускую навінку.



Як паведамляе сайт smol.kp.ru, "стажыроўка" тралейбуса мусіла працягвацца некалькі месяцаў, але можа скончыцца датэрмінова. З аднаго маршрута яго ўжо знялі, верагодна, здымуць і з другога. Праўда, гарадскія ўлады абяцалі дапамагчы адрамантаваць праблемныя месцы на дарогах.

Двухтыднёвыя выпрабаванні беларускага тралейбуса пачынаюцца ў Томску, інфармуе сайт mediafm.tomsk.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі