Вёску засыпала доларамі, якія аказаліся фальшывымі (відэа)

Вёску засыпала доларамі, якія аказаліся фальшывымі (відэа)

У Балгарыі вёску Герман, якая знаходзіцца недалёка ад сталіцы Сафіі, засыпала доларамі. Шчаслівыя мясцовыя жыхары пачалі падбіраць паперкі. Але неўзабаве з’явіліся паліцэйскія, якія высветлілі, што долары фальшывыя. Расследаванне дапамагло даведацца пра іх паходжанне — праз вёску праязджаў грузавік з кінастудыі, які згубіў частку інвентара.

На час, пакуль удалося сабраць усе фальшыўкі, паліцыі давялося ачапіць раён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі