Эксперт пра санкцыі: беларусы будуць бяднець, набліжаныя да ўлады — багацець

Эксперт пра санкцыі: беларусы будуць бяднець, набліжаныя да ўлады — багацець

Чым мацнейшыя санкцыі, ты больш будуць бяднець беларусы і тым больш будуць узбагачацца набліжаныя да ўлады, лічыць беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.

“Гэта логіка ўсіх таталітарных рэжымаў. У кожнай краіне 1-3% праўладных структур альбо людзей багацеюць. Розніца паміж самымі багатымі чыноўнікамі і звычайнымі беларусамі будзе расці. Тыя ўмеюць хаваць грошы, яны будуць хаваць іх праз сваіх кліентаў у Афрыцы, Арабскіх Эміратах, нават у Кітаі”, — кажа Раманчук.

Набліжаныя да ўлады людзі ўмеюць хаваць грошы. А потым, калі пачнуцца перамовы і адліга, скажуць: цяпер трэба скупляць актывы. Гэта тыповая схема, якая будзе выкарыстоўвацца беларускімі і расійскімі структурамі, зазначае Раманчук.

Расійскія структуры ўжо працуюць над тым, каб прапанаваць свае паслугі беларускім прадпрыемствам. Тыя знаходзяцца ў даўгах, таму лаяльнасць іх кіраўніцтва можна купіць. І праз год-два колькасць тых, хто будзе “служыць схематознай групоўцы”, узрасце.

“І калі Лукашэнка ўжо будзе мець меншы ўплыў, магчымае нават стварэнне іншага цэнтра, які будзе інакш рэагаваць унутры краіны на яго паводзіны, маючы эканамічныя інструменты”, — лічыць Раманчук.

Гэта небяспечны кірунак, у якім рухаецца краіна, кажа суразмоўнік Еўрарадыё.

Поўную размову з эканамістам глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі