Вынік кар'еры прапагандыста — Міжнародны крымінальны суд

Нікому нічога не даруюць і не забудуць / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Нікому нічога не даруюць і не забудуць / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Суд па справе 96-гадовай Ірмгард Фурхнер, сакратаркі канцлагера Штутгоф, пачаўся ў 2021 годзе. Ні даўнасць злачынства, ні ўзрост абвінавачванай не дапамаглі ёй пазбегнуць правасуддзя. Ці ёсць імавернасць, што ў будучыні на лаве Міжнароднага крымінальнага суда апынуцца расійскія і беларускія прапагандысты, якія распальваюць нянавісць і апраўдваюць ваенную агрэсію РФ?

— Я не бачу ў гэтым ніякіх перашкод. Калі Украіна гэта ініцыюе, то доказаў дастаткова. Трэба разумець, што мы гаворым пра прыцягненне да адказнасці фізічных асоб на міжнародным узроўні, — расказвае ў эфіры Еўрарадыё кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Кацярына Дэйкала. — Яшчэ ёсць нацыянальны ўзровень, дзе іх таксама можна судзіць. Але, вядома, не ў цяперашняй Расіі.

Для таго каб адказнасць фізічнай асобы выйшла на міжнародны ўзровень, злачынства сапраўды павінна быць сур'ёзнае і масавае. Датычнасць павінна быць даказаная. Калі мы гаворым пра прапагандыстаў, пра тых, хто нібыта нічога такога прамога не рабіў і нібыта рукі свае не запляміў, то гэта пытанне доказу. Наколькі будзе даказаная канкрэтна іх віна ў гэтым. Але, натуральна, прапаганда — гэта таксама зброя.

— Тое, што справы аб іх [прапагандыстаў] удзеле могуць трапіць у следства і ў сам разбор — у мяне ў гэтым няма сумневаў, — кажа Кацярына Дэйкала. — Іншае пытанне, наколькі суд вырашыць пра тое, што і яны таксама павінны паўстаць. Ці будзе пракурор па завяршэнні расследавання прасіць у Міжнароднага крымінальнага суда ставіць пытанні аб выдачы ордараў на арышт канкрэтных асоб — гэта будзе залежаць ад таго, якія будуць планы ў пракурора МКС на гэты конт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі