Выкладчыца медуніверсітэта звальняецца на знак салідарнасці з калегамі

Выкладчыца медуніверсітэта звальняецца на знак салідарнасці з калегамі

З Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту звальняецца асістэнт кафедры эпідэміялогіі Алена Лагавая. Яна робіць гэта на знак салідарнасці са звольненымі і арыштаванымі медыкамі.

У сваім звароце Лагавая кажа, што гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца ўжо чацвёрты месяц, што выклікае пачуццё бяссілля і бездапаможнасці.

"Медыкаў, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, звальняюць, выключаюць з Універсітэта, арыштоўваюць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, далей падвяргаючы псіхалагічнаму ціску з боку кіраўніцтва.

Таму, на знак салідарнасці, я, Лагавая Алена Мікалаеўна, прыняла рашэнне аб звальненні з пасады асістэнта кафедры эпідэміялогіі УА "БДМУ". І маё рашэнне з'яўляецца усвядомленым!"цытуе яе словы ТГ-канал "Рупар БДМУ".

Дарэчы, раней Алена Лагавая была адной з удзельніц вядомага відэзвароту выкладчыкаў медуніверсітэта, якія падтрымалі пратэсты студэнтаў. На ўдзельнікаў відэазвароту быў ціск з боку начальства. Старшы выкладчык кафедры фармацэўтычнай хіміі БДМУ Арцём Зяцікаў быў вымушаны звольніцца на пачатку кастрычніка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі