Выбух у гістарычным цэнтры Стамбула, 10 загінулых
![Выбух у гістарычным цэнтры Стамбула, 10 загінулых](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1067754383.jpg.webp?itok=3MLAhzFW)
12 студзеня ў гістарычным цэнтры Стамбула, у раёне плошчы Султанахмет адбыўся выбух. Адбылося гэта каля прыпынку трамвая. Якраз у той момант там знаходзілася група турыстаў з Нямеччыны. Мяркуецца, што тэракт мог здзейсніць смяротнік.
Месца, дзе адбыўся тэракт, ачэпленае. На месцы працуюць праваахоўнікі, медыкі. Пацярпелых завезлі ў бальніцы, іх 15 чалавек. Загінулых 10, заявілі турэцкія ўлады.
Фота: ria.ru