Выбух у цэнтры Кіева: паранены дэпутат, ёсць загінулыя
![Выбух у цэнтры Кіева: паранены дэпутат, ёсць загінулыя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/630_400_1508973818-4728.jpeg.webp?itok=lI8W_d1a)
Позна ўвечары 25 кастрычніка на вуліцы Адама Міцкевіча ў Кіеве, каля рэдакцыі тэлеканала “Эспрэса”, адбыўся выбух. Пацярпелі чатыры чалавекі, сярод іх — дэпутат Вярхоўнай Рады ад “Радыкальнай партыі” Ігар Масійчук, палітолаг Віталь Бала. Загінуў 31-гадовы ахоўнік дэпутата. Як інфармуе УНІАН, пазней у бальніцы памёр мужчына, які праходзіў па вуліцы і атрымаў цяжкія раненні. У цяжкім стане знаходзіцца Бала.
Выбух у цэнтры ўкраінскай сталіцы ўжо кваліфікавалі як тэракт. Расследаваннем займаецца Галоўнае ўпраўленне СБУ у Кіеве. Вядома, што выбухнуў матацыкл, які быў прыпаркаваны каля аўтамабіля.
Фота Яўгена Дзейдэя, Facebook