Выбух бытавога газу ў жылым доме ў Тбілісі, загінулі 4 чалавекі

Выбух бытавога газу ў жылым доме ў Тбілісі, загінулі 4 чалавекі

У шматпавярховым жылым доме на ўскраіне Тбілісі ўвечары 16 студзеня адбыўся выбух бытавога газу. Загінулі 4 чалавекі. Сярод іх — 4-гадовы хлопчык, які памёр у бальніцы. У яго былі пераломы чэрапу, пасля спынілася сэрца. Дзіця перавялі на штучнае дыханне, але выратаваць хлопчыка не ўдалося. У бальніцах знаходзіцца 6 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. Усіх жыхароў дома эвакуявалі, інфармуе інтэрнет-выданне "Каўказскі вузел".

17 студзеня ў Грузіі аб'яўлены днём жалобы.

У апошнія тыдні выбухі бытавога газу адбыліся ў расійскіх гарадах Магнітагорск і Шахты, загінулі дзясяткі чалавек.

Выбух бытавога газу ў жылым доме ў Тбілісі, загінулі 4 чалавекі
newsgeorgia.ge

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі