Выбары ў федэрацыі хакея перанеслі

Прычына — "у сувязі з падрыхтоўкай нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытанні далейшага развіцця хакея з шайбай у краіне на перыяд 2015-2018 гадоў", паведамляе прэс-служба ФХРБ.





Пра дату правядзення канферэнцыі будзе паведамлена пазней.





Як нагадвае БелаПАН, раней 66-гадовы старшыня ФХРБ Яўген Ворсін заявіў, што не намераны балатавацца на новы тэрмін. Разам з тым ён падкрэсліў, што не будзе называць кандыдатуру свайго пераемніка.