“Выбары-2025”: з прэзідэнткі-электа ў грамадскія актывісткі — эфір

Юрый Дракахруст / фота з архіва

Юрый Дракахруст / фота з архіва

Рэжым пачаў рыхтавацца да электаральнай спецаперацыі пад кодавай назвай “Выбары Лукашэнкі — 2025”. І гэта не абмяжоўваецца заявай самога кандыдата — кіраўніцтва лукашэнкаўскіх карных структур папярэджвае, што яны пачалі рыхтавацца таксама. У лагеры дэмсіл таксама гаворка пра 2025 год ідзе, але пакуль ніякіх канкрэтных планаў не агучваецца. Затое шмат развагаў на тэму таго, што дэмсілы ў сённяшніх умовах зрабіць не здольныя. Ці пра тое, што ім лепш не рабіць.

Ці варта ўжо сёння дэмсілам рыхтавацца да кампаніі 2025 года і якія варыянты дзеянняў існуюць? Што могуць прапанаваць беларусам лідары дэмсіл — як тым, хто знаходзіцца ў эміграцыі, так і тым, хто застаецца ў Беларусі? Ці можа спрацаваць пазіцыя “не злаваць дзеда” і ці рэальна дамагчыся вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё “Свабода” Юрый Дракахруст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі