Вяртанне Віктара Шэймана. Ён зноў побач з Лукашэнкам. Фота

Вяртанне Віктара Шэймана. Ён зноў побач з Лукашэнкам. Фота

Віктар Шэйман зноў апынуўся побач з Аляксандрам Лукашэнкам. У апошнія гады былы дзяржсакратар Савета бяспекі, экс-генпракурор працуе ўпраўляючым справамі прэзідэнта. 23 сакавіка Шэйман прысутнічаў на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, якая прысвечана пытанням забеспячэння грамадскай бяспекі, хаця да бяспекі не мае ніякіх адносінаў! Ён сядзеў за сталом адразу за генпракурорам, перад кіраўніком службы бяспекі прэзідэнта і старшынём Следчага камітэта. Ужо на наступны дзень Віктар Шэйман суправаджаў Аляксандра Лукашэнку падчас яго паездкі ў Лідскі раён.

Вяртанне Віктара Шэймана. Ён зноў побач з Лукашэнкам. Фота
Віктар Шэйман (другі справа) падчас паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Лідскі раён. Фота: president.gov.by

Віктару Шэйману 58 гадоў. Ён — у камандзе Аляксандра Лукашэнкі з 1994 года. Быў дзяржсакратаром Савета бяспекі. У лістападзе 2000 года Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ, генпракурора. Мяркуецца, што прычынай стала расследаванне справы зніклых апазіцыйных дзеячоў. Тады Шэйман стаў генпракурорам. У 2004-2006 гадах ён быў кіраўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, а пасля зноў стаў дзяржсакратарам Савета бяспекі.

Неўзабаве пасля выбуху ў Мінску на Дзень незалежнасці 3 ліпеня 2008-га Шэймана адправілі ў адстаўку. Праз паўгода стала вядома, што ён стаў памочнікам прэзідэнта па асаблівых даручэннях, быў сустаршынёй беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі. З пачатку 2013-га Віктар Шэйман працуе ўпраўляючым справамі прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі