Вярхоўны суд разгледзіць скаргу фундатараў "Нашай вясны" да Мінюсту

10 ліпеня ў Вярхоўным судзе пачнецца разгляд скаргі фундатараў праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" да Міністэрства юстыцыі Беларусі. Праваабаронцы сцвярджаюць, што адмова Мінюста зарэгістраваць арганізацыю цалкам базуецца “не на юрыдычных умовах”. Распавядае Валянцін Стэфановіч, адзін з ініцыятараў рэгістрацыі “Нашай вясны”: Валянцін Стэфановіч: “Напрыклад, яны кажуць, што мы ў статуце не распісалі, чаму мы назвалі арганізацыю “Нашая вясна”. Ну гэта ж лухта! У іх былі сумневы наконт таго, ці абпавядае нашым мэтам памяшканне, якое мы прадставілі для юрыдычнага адраса. Дарэчы, у Наваполацку, бо ў Мінску мы проста памяшкання не знайшлі.

У трэці раз яны напісалі, што 40% заснавальнікаў нашай арганізацыі прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці, што мы не законапаслухмяныя грамадзяне. І ў трэці раз Вярхоўны суд скажа, што гэта не ёсць падставай для адмовы ў рэгістрацыі. Карацей, вось такія, абсалютна не юрыдычныя прэтэнзіі”.


Асабіста Валянцін Стэфановіч на станоўчае судовае рашэнне па сваёй позве не спадзяецца. Маўляў, "у нашай краіне ўсё вырашаецца па-іншаму". Ужо зараз праваабаронца рыхтуе індывідуальны зварот у Камітэт па правах чалавека ААН, у якім будуць аб'яднаныя ўсе тры выпадкі адмовы рэгістрацыі праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" з боку Мінюста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі