Вы тут

Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую асацыяцыю студэнтаў-архітэктараў

Яна займалася нефармальнай адукацыяй / instagram.com/basa_minsk/

Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую асацыяцыю студэнтаў-архітэктараў. "З пэўных прычынаў, якія не залежаць ад нас, мы не змаглі нічога зрабіць", пішуць сябры арганізацыі ў Instagram.

Яны адзначаюць, што асацыяцыя крыху "не дажыла" да свайго 30-годдзя. Яна з 1993 года займалася нефармальнай адукацыяй. Студэнты глядзелі кіно, арганізоўвалі лекцыі, праводзілі архітэктурныя форумы, удзельнічалі ў Еўрапейскай асамблеі студэнтаў-архітэктараў.

У Мінюсце Беларусі "зачыстку" грамадзянскай супольнасці называюць "інвентарызацыяй". Ліквідавалі нават прыродаахоўную арганізацыю "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.