Вярхоўны суд хоча пажыццёва пазбаўляць правоў п'яных кіроўцаў

Вярхоўны суд Беларусі сёння разгледзіць магчымасць пажыццёва пазбаўляць правоў кіроўцы. Такое пакаранне прапануецца за паўторнае на працягу года кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, паведамляе "Інтэрфакс". Старшыня суда Валянцін Сукала таксама заявіў, што Вярхоўны суд будзе патрабаваць ад судоў максімальна ўзмацніць жорсткасць санкцыі да кіроўцаў, якія кіруюць транспартным сродкам у нецвярозым стане. Ён хоча каб максімальны штраф за паўторнае кіраванне аўтамабілем складала да 9 тыс. долараў.

Нангодай для такіх мераў стала тое, што толькі ў першым паўгоддзі бягучага года суды наклалі адміністрацыйнае спагнанне амаль на 22 тыс. чалавек, якія кіравалі транспартам у п'яным выглядзе альбо даверылі кіраванне нецвярозаму кіроўцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі