Вы тут

Вярхоўная Рада Украіны прыдумала, як не дапусціць свайго роспуску Зяленскім

Reuters

Вярхоўная Рада Украіны прыдумала, як не дапусціць свайго датэрміновага роспуску Уладзімірам Зяленскім. Фракцыя "Народны фронт" у пятніцу заявіла пра выхад з кааліцыі з "Блокам Пятра Парашэнкі". На стварэнне новай кааліцыі ёсць 30 дзён. І за гэты месяц парламент нельга распусціць на падставе адсутнасці кааліцыі, інфармуе hromadske.ua.

Як вядома, у чацвер Вярхоўная Рада Украіны прызначыла інаўгурацыю Уладзіміра Зяленскага на 20 траўня. Насуперак многім прагнозам, якія прагназавалі гэтую дату на канец месяца. Справа ў тым, што прэзідэнт мае права датэрмінова распусціць парламент за паўгода да заканчэння яго дзейнасці. Крайняй датай называлі 27 траўня (ёсць і іншая дата — 16 чэрвеня). Мяркуецца, што кааліцыі ўжо даўно не было ў Вярхоўнай Радзе і Зяленскі мог гэта скарыстаць. Аднак цяпер гэтая падстава для роспуску знікае.