Вялікабрытанія сфармулявала пытанне на рэферэндум аб выхадзе з ЕС

Брытанскія ўлады абнародавалі фармулёўку пытання, якое будзе вынесенае на рэферэндум аб мэтазгоднасці захавання краіны ў складзе Еўрасаюза. Паводле паведамлення брытанскага ўраду, распаўсюджанага 28 траўня, пытанне будзе гучаць наступным чынам: “Ці павіннае Злучанае Каралеўства заставацца сябрам Еўрапейскага саюза?”.

Такая фармулёўка дазволіць прыхільнікам сяброўства ў ЕС правесці агітацыйную кампанію ў больш пазітыўным ключы, чым яго праціўнікам. Першыя адкажуць станоўча, а другія — адмоўна.

Падчас рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі, які прайшоў летась у верасні, рэгіянальныя ўлады сфармулявалі пытанне такім чынам, што прыхільнікі аддзялення павінны былі адказваць на яго “так”, у той час як прыхільнікі адзінства Вялікабрытаніі — “не”. Шатландскія нацыяналісты абвінавацілі тады сваіх праціўнікаў у запалохванні насельніцтва эканамічнымі наступствамі абвяшчэння суверэнітэту.

Прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран абяцаў у канцы 2017 года правесці ў краіне рэферэндум па пытанні пра выхад з ЕС, але пры гэтым ён сам выступае за захаванне сяброўства ў Еўрасаюзе, паведамляе ТАСС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі