Вядоўца БТ пераблытала націск у назве футбольнай каманды (відэа)
Кур’ёзны выпадак здарыўся гэтымі днямі на дзяржаўным тэлеканале “Беларусь 1”. Вядучая навінаў Дар’я Бігун, якая зачытвала тэкставую падводку для спартовага выпуска, не змагла правільна паставіць націск у назве футбольнай каманды “Крумкачы” (у яе версіі, акцэнт трапіў на перадапошні склад).
У запісе эфіру бачна, як журналістка робіць невялікую паўзу і разгублена глядзіць на манітор відэасуфлёра, спрабуючы скеміць, як правільна прамаўляць незнаёмае слова.
Дарэчы, Дар’я Бігун сёлета ўжо станавілася зоркай інтэрнэту: у жывым эфіры проста ў студыі яе атакавала муха, ад якой дзяўчына спрабавала адмахнуцца падчас чытання навінаў.