Вячорку і Пашкевіча адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу

Франака Вячорку і Міхала Пашкевіча, затрыманых сёння на з'ездзе БРСМ, адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу. Начальнік РУУС выбачыўся перад хлопцамі за незаконнае затрыманне, паведамляе "Наша ніва".
Нагадаем, апазіцыянеры здолелі патрапіць на з'езд у складзе групы студэнтаў. Іх вывелі з залы пасля таго, як яны запатрабавалі магчымасці выступіць і пачалі звяртацца да ўдзельнікаў мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі