Восем чалавек пацярпелі пры сутыкненні двух аўтобусаў у Гомелі

Восем чалавек пацярпелі пры сутыкненні двух аўтобусаў у Гомелі

У Гомелі на Рэчыцкім праспекце зранку 4 чэрвеня сутыкнуліся два аўтобусы. Інцыдэнт адбыўся каля прыпынку "Давыдаўскі рынак". Пры гэтым пацярпелі восем чалавек, піша сайт newsgomel.by.

Паведамляецца, што на месцы здарэння працуюць следча-аператыўныя групы і тры брыгады медыкаў. 

Пяцяра пацярпелых у ДТЗ шпіталізаваныя з чэрапна-мазгавымі траўмамі, у аднаго з іх — насавы крывацёк. Яшчэ дваіх шпіталізавалі ў лякарню хуткай меддапамогі з тупой траўмай жывата і ўдарам таза. Восьмаму пацярпеламу аказалі дапамогу на месцы: у яго дыягнаставалі гіпертанічны крыз.

Восем чалавек пацярпелі пры сутыкненні двух аўтобусаў у Гомелі
Фота: gomel.today

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі