Воля Чайкоўская: У Мінску няма тусоўкі, у якой можна гаварыць пра кінаіндуcтрыю

Воля Чайкоўская: У Мінску няма тусоўкі, у якой можна гаварыць пра кінаіндуcтрыю

З 19 па 25 красавіка ў кінатэатрах "Мір" Мінска і Віцебска пройдзе кінафестываль "Паўночнае ззянне". У яго межах пакажуць 14 стужак з краін Скандынавіі і Балтыі. Квіткі каштуюць 5 рублёў, іх можна ўжо набыць у касах кінатэатраў, а таксама ў інтэрнэце.


"Нардычны кінематограф знакаміты сваімі візуальнымі падыходамі, адмысловым стаўленнем да жыцця, часам павольным і марудным, разважлівасцю, рэалістычнасцю. Яшчэ гэта вельмі адмысловыя месцы — пазнавальныя лакацыі і даследаванне сваёй ідэнтычнасці. Гэтай тэме, усведамленню сябе, прысвечаны наш сёлетні фэст", — распавядае дырэктарка кінафестывалю Воля Чайкоўская.


Пра асаблівасці цяперашняга кінафестывалю (а ён, дарэчы, праводзіцца ў трэці раз), пра абмен, які адбываецца паміж знакамітымі гасцямі "Паўночнага ззяння" і наведвальнікамі іх майстар-класаў, і пра зрухі ў беларускім кінематографе слухайце ў нашым інтэрв'ю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі