Вы тут

VOLSKI, КРАМА, NIZKIZ: Ціханоўская анансавала мітынг з удзелам рок-зорак

Анонс агітацыйнага мерапрыемства / фота з сацсетак

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская абвясціла аб наступным мітынгу ў Мінску. Ён адбудзецца 6 жніўня, за тры дні да выбараў, у Парку дружбы народаў. Пачатак у 17:00.

На сцэне з'явяцца топавыя беларускія гурты: VOLSKI, J: MORS, NIZKIZ, TOR BAND, KRAMA. Вядучымі стануць Каця Пытлева, Віталь Воднаў і Антон Мартыненка.

"60 000 чалавек — гэта толькі пачатак", — пішуць у анонсе мерапрыемства арганізатары.

30 ліпеня Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала ўжо сустракаліся з выбаршчыкамі ў сталічным Парку дружбы народаў. Па падліках праваабаронцаў, на мітынг прыйшлі 63 тысячы чалавек. Аднак МУС заявіла, што "праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя рамачнымі металадэтэктарамі, прайшло ўжо 18 250 чалавек".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.