Вогненная атака на Старажытную Алімпію адбітая

Агонь усё ж прабраўся ў Старажытную Алімпію, адзін з найбольш значных археалагічных помнікаў, які ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Адзін з грэцкіх тэлеканалаў паведаміў, што загарэўся схіл гары над знакамітым стадыёнам, дзе праводзіліся Алімпійскія гульні старажытнасці, насупраць музея.

Тэрыторыя археалагічнага комплекса Алімпіі апынулася ў небяспецы. Аднак спрацавала аўтаматычная пажарная сістэма. На месца прыбылі пажарныя машыны і верталёты. Вогненная атака была адбітая, але загінулі ўсе дрэвы.

РИА “Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі