Візіт у Мінск Беніты Ферэра-Вальднер перанесены на красавік

На красавік перанесены афіцыйны візіт у Мінск еўракамісара па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніты Ферэра-Вальднер. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў нашай краіны.
У размове з Еўрарадыё прэс-сакратар прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Ўкраіне Давід Стулік адзначыў, што прыезд Ферэра-Вальднер перанесены з-за перагружанага працоўнага графіку.

“Візіт камісара Беніты Ферэра-Вальднэр быў адменены пасля згоды з беларускімі ўладамі і быў перанесены на красавік. Гэта звязана з праблемамі планавання праграмы візіту”.

Нагадаем, у Мінску падчас двухдзённага візіту еўракамісар павінна была сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, чыноўнікамі МЗС, прадстаўнікамі апазіцыі, недзяржаўных арганізацый і журналістамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі