Вы тут

Віталік Артыст выпусціў кліп з зоркай хіта "ШЧУЧЫНШЧЫНА"

Кадр з кліпа "Цяпер гэта Мы"

Экс-саліст гурта "Без Білета" Віталік Артыст прадставіў кліп на песню "Зараз гэта Мы", прысвечаную апошніх падзеям у Беларусі.

"У гэтым відэа мы паспрабавалі перадаць атмасферу варонкі часу, што трансфармавала нас усіх", — гаворыцца ў апісанні кліпа.

У відэа зняліся акцёры Міхаіл Зуй і Алена Зуй-Вайцяхоўская, якая згуляла Алену Жалудок ў парадыйным кліпе "ШЧУЧЫНШЧЫНА".

У роліку таксама можна ўбачыць "Еву" Хаіма Суціна, знакаміты мурал з дыджэямі на "Плошчы пераменаў", Змей Змагарыча і пустыя афішы Купалаўскага тэатра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.