Віталь Радзівонаў выдраў перамогу для БАТЭ (відэа)

15 верасня ў нядзелю прайшлі чатыры матчы сярод каманд вышэйшай лігі. Брэсцкае “Дынама” гуляла з магілёўскім “Дняпром” у групе прэтэндэнтаў на 7-12 месцы і прайграла ў сябе дома — 0:1. Такім чынам, магілеўчане пасунуліся крыху ўверх на 9-е месцы, скінуўшы брэстаўчанаў на прыступку ніжэй.



Сталічнае “Дынама” вельмі ўпэўнена перамагло “Гомель” — 3:1 і ўмацавалася на трэцяй пазіцыі ў турнірнай табліцы. Гамяльчане такім чынам застаюцца на 4-м радку.



Салігорскі “Шахцёр” у сябе дома прымаў жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”. У першым тайме на 24-й хвіліне гаспадары поля адкрылі лік і потым гулялі ў асноўным на абарону. Да канца гульні яны так і не падпусцілі гасцей да сваёй брамы. Лік — 1:0. “Шахцёр” застаецца лідарам першынства, “Тарпеда” — на 6-м радку.



А вось барысаўскі БАТЭ рызыкаваў скончыць матч з гродзенскім “Нёманам” сухой нічыёй і толькі на 90-й хвіліне лік адкрыў Віталь Радзівонаў і літаральна выдраў для свайго клубу перамогу — 1:0. БАТЭ застаецца на другім радку ў турнірнай табліцы і адстае ад лідара на адно ачко, “Нёман” займае 5-ты радок.



Нагадаем таксама вынікі двух матчаў за 7-12 месцы, якія прайшлі ў суботу, 14 верасня: “Мінск” — “Нафтан” — 4:0, “Белшына” — “Славія” — 2:1. “Мінск” на сёння займае 8-мы радок, “Белшына” — 7-ы, “Нафтан” — 11-ты, а “Славія” знаходзіцца на самым апошнім месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі