Віталь Радзівонаў стаў спартовым дырэктарам ФК БАТЭ

Віталь Радзівонаў стаў спартовым дырэктарам ФК БАТЭ

Былы форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў стаў спартовым дырэктарам барысаўскай каманды, інфармуе прэс-служба клуба

Паўтара тыдня таму спартовец абвясціў пра завяршэнне сваёй гульнявой кар'еры.

"Перад Віталём Віктаравічам стаіць нямала задач, якія тычацца ў тым ліку паляпшэння ўзаемадзеяння паміж галоўнай камандай і дублюючым складам, каардынацыі працы дзіцяча-юнацкай школы нашага клуба, ўкаранення туды праграмы, падрыхтаванай галоўным трэнерам "жоўта-сініх" Алегам Дулубам", — гаворыцца на сайце БАТЭ.

Дарэчы, Радзівонаў мае дзве вышэйшыя адукацыі. У 2009 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры па спецыяльнасці "трэнер па футболе", а ў 2013-м — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "эканаміст-менеджар".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі