Вы тут

Віталь Лісаковіч стаў футбалістам маскоўскага "Лакаматыва"

Віталь Лісаковіч / fclm.ru

Віталь Лісаковіч стаў футбалістам маскоўскага "Лакаматыва". Адзін з самых таленавітых беларускіх футбалістаў працягне сваю кар'еру ў адным з найлепшых расійскіх клубаў. Кантракт разлічаны на 4 гады. Лісаковіч выбраў для сябе 88 нумар, паведамляе прэс-служба клуба.

Віталю Лісаковічу 22 гады. Ён гуляў у чэмпіянаце Беларусі за салігорскі "Шахцёр", быў адным з найлепшых бамбардзіраў першынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.