Віталь Гуркоў вярнуўся ў вялікі спорт і стаў чэмпіёнам Беларусі (відэа)

Віталь Гуркоў вярнуўся ў вялікі спорт і стаў чэмпіёнам Беларусі (відэа)

Знакаміты беларускі тай-баксёр і вакаліст гурта Brutto Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам Беларусі па муай-тай. У фінале першынства, якое прайшло 5 сакавіка ў Мінску, Гуркоў даволі ўпэўнена перамог Кірыла Марчанку, які ў свой час быў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод юніёраў. Такім чынам, спартсмен зноў павінен увайсці ў склад нацыянальнай зборнай па муай-тай, якая сёлета ў траўні адправіцца на планетарны форум у Швецыю.

Вяртанне Гуркова ў спорт стала для ўсіх сур’ёзным сюрпрызам. У спартовым свеце лічылі, што заслужаны майстар спорту і шматразовы чэмпіён свету канчаткова сышоў у музыку. Але гэтага не здарылася.

Не паспеў Гуркоў заявіцца на чэмпіянат Беларусі, як з усяго свету да яго пайшлі прапановы наконт прафесійных баёў на прэстыжных турнірах. Як знакаміты спартсмен і папулярны музыка будзе сумяшчаць спорт і музычныя гастролі, пакуль не вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі