Вы тут

"Вінаваты": першае рашэнне суда па затрыманнях у Маладзечне

Мікалай Алейнік / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

Маладзечанскі раённы суд прызнаў 24-гадовага Мікалая Алейніка вінаватым па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яму прысудзілі 15 сутак з моманту затрымання. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі сваякі Мікалая.

24-гадовы жыхар Маладзечна быў затрыманы 19 чэрвеня падчас ланцуга салідарнасці ў цэнтры горада. Супрацоўнікі АМАПа паспрабавалі затрымаць яшчэ аднаго чалавека, але яго адцягнулі ад мікрааўтобуса людзі, якія гэта заўважылі. Пачалася бойка. У аднаго з тых, хто затрымліваў, людзі заўважылі прадмет, які нагадвае пісталет.

Сіняк на носе / Еўрарадыё
Сінякі на руках / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.