Віленскі аэрапорт на некалькі гадзінаў прыпыняў працу праз паветраныя шары з кантрабандай

Віленскі аэрапорт 

Віленскі аэрапорт  / LRT

Віленскі аэрапорт на некалькі гадзінаў прыпыняў працу праз паветраныя шары з кантрабандай, піша выданне LRT.

Усяго ў паветранай прасторы краіны зафіксавалі калі 20 аб'ектаў, падобных да кантрабандных шароў. Дарадца літоўскага Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Дарыюс Бута сцвярджае, што частка з іх была наўмысна накіраваная ў бок аэрапорта.

"Паводле ацэнак экспертаў, якія кіруюць паветранай прасторай над Віленскім аэрапортам, прынамсі частка гэтых шароў была накіравана амаль проста ў яго паветраную зону", — сказаў Бута ў эфіры LRT.

Праца аэрапорта была спыненая да пятнічнай раніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.