Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Пекіне

Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Пекіне

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў сталіцы Кітая Пекіне. Такое паведамленне з’явілася ў Твітэры WTA Insider. Прычыны такога рашэння невядомыя.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Азаранка знялася з турніру ў кітайскім Ухані. У паядынку 1/16 фіналу яна сустракалася з брытанкай Джаанай Конта і адмовілася ад працягу барацьбы пры ліку 4:6, 0:1. Тады беларуска спаслалася на траўму левай нагі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі