Вікторыя Азаранка збіраецца выступіць на турніры ў амерыканскім Стэнфардзе

Для Азаранкі, якая займае цяпер 10-е месца ў сусветным рэйтынгу, гэтыя спаборніцтвы стануць першым этапам падрыхтоўкі да заключнага ў гэтым сезоне турніру серыі “Вялікага шлема” - адкрытага чэмпіянату ЗША.

Спаборніцтвы ў Стэнфардзе пройдуць з 28 ліпеня па 3 жніўня, там маюць намер выступіць яшчэ некалькі лідараў сусветнага рэйтынгу, паведамляе БелТА. Сярод іх першая ракетка планеты Серэна Уільямс, двухразовая чэмпіёнка Уімблдона чэшка Петра Квітава, полька Агнешка Радваньска і іншыя вядомыя тэнісісткі.

Беларуска ў чацвёрты раз згуляе ў Стэнфардзе, яна стала пераможцай гэтага турніра ў 2010 годзе, абыграўшы ў фінале расіянку Марыю Шарапаву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі