Вікторыя Азаранка засталася на шостым месцы ў рэйтынгу WTA

Вікторыя Азаранка засталася на шостым месцы ў рэйтынгу WTA

Найлепшая беларуская тэнісістка засталася на шостым месцы ў абноўленым рэйтынгу WTA. Такую ж пазіцыю Вікторыя Азаранка займала і на мінулым тыдні.

Зрэшты, ніякіх зменаў у першай дзясятцы не адбылося. Тройку лідараў па-ранейшаму складаюць Серэна Уільямс (ЗША), Гарбін Мугуруза (Іспанія), Агнешка Радваньска (Польшча).

У першай сотні WTA ёсць яшчэ адна беларуска — Аляксандра Сасновіч. Яе месца ў рэйтынгу таксама за тыдзень не змянілася — 99-е. А Вольга Гаварцова са 105-й прыступкі апусцілася на 112-ю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі