Вікторыя Азаранка выбыла з выніковага турніра WTA — у яе траўма

Каб гарантаваць сабе месца ў паўфінале, Вікторыя Азаранка мусіла выйграваць у двух сэтах (на яе рахунку на турніры былі 1 перамога і 1 паражэнне). Аднак першы сэт беларуска ад пачатку прайгравала — 0:3. Калі ж яна здолела падкараціць лік да 2:3, у Вікторыі здарылася чарговая траўма. Тым не менш, яна не спыніла гульню, хаця гуляць у поўную сілу ўжо не магла.



Вынік паядынка з Лі На — 2:6, 1:6.



Такім чынам, у паўфінале выніковага турніра WTA Вікторыя Азаранка не згуляе.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі