Вікторыя Азаранка — у паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША
![Вікторыя Азаранка — у паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-09-10t003623z_417743983_nocid_rtrmadp_3_tennis-us-open.jpg.webp?itok=eEXxC9I5)
Вікторыя Азаранка — у паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У паядынку 1/4 фіналу беларуска лёгка абыграла Элізэ Мертэнс з Бельгіі — 6:1, 6:0. Азаранка на сённяшні дзень з'яўляецца 27-й ракеткай свету, Мертэнс — 18-й.
Наступная саперніца Вікторыі Азаранка — амерыканка Серэна Уільямс, у якой 8-е месца ў сусветным рэйтынгу. І Азаранка, і Уільямс — былыя першыя ракеткі свету. Яны сустракаліся 22 разы і толькі ў 4-х паядынках выйгравала беларуская тэнісістка. У 2012 і 2013 гадах амерыканка абыгрывала Вікторыю ў фінале US Open.
What a performance! @vika7 defeats Mertens, 6-1, 6-0.#USOpenpic.twitter.com/mLzFfnP3fv
— wta (@WTA) September 10, 2020
"I'm so excited for this opportunity!" @vika7 talks about her next opponent, @serenawilliams.#USOpenpic.twitter.com/Qkv5J9mCk9
— wta (@WTA) September 10, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.