Вы тут

Вікторыя Азаранка праз траўму знялася з турніра ў Кітаі

Вікторыя Азаранка / З архіва Reuters

На тэнісным турніры ў кітайскім Ухані беларуска Вікторыя Азаранка (47-е месца ў рэйтынгу WTA) знялася са спаборніцтваў. Прычынай называецца траўма пляча ў беларускай спартоўкі. 

У 1/32 турніру наша суайчынніца павінна была гуляць з прадстаўніцай Харватыі Доннай Векіч (21). 

Такім чынам, на турніры ва Ухані з беларусак засталася толькі Арына Сабаленка (14). У першым раўндзе яна перамагла яшчэ адну нашу суайчынніцу Аляксандру Сасновіч (51) — 6:1, 6:2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.