Вікторыя Азаранка прайграла чацвёртай ракетцы свету на турніры ў Маямі
Вікторыя Азаранка (27-е месца ў рэйтынгу) выбыла з барацьбы ў адзіночным разрадзе на тэнісным турніры ў Маямі. 30 сакавіка ў трэцім крузе (1/16 фіналу) 18-гадовая беларуская спартсменка прайграла чацвёртай ракетцы свету Святлане Кузняцовай з Расіі.
Першы сэт Азаранка выйграла — 6:1, у другім вяла 5:3, але саступіла гейм на сваёй падачы, а потым яшчэ тры — 5:7. У вырашальным сэце беларуска прайграла ўшчэнт — 0:6.
Азаранка працягне выступленне ў парным разрадзе разам з ізраільцянкай Шахар Пеер. 29 сакавіка ў першым крузе яны выйгралі ў італьянак Флавіі Пенета і Франчэскі Ск'явоне — 7:6 (7:4), 6:7 (4:7), 10:6 (тай-брэйк).
БелаПАН