Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг Уімблдона

Вікторыя Азаранка без цяжкасцяў выйшла ў другі круг Уімблдона. У першым раўндзе беларуская тэнісістка ў двух сэтах абыграла эстонку Анет Кантавейт - 6:2, 6:1. У наступным крузе наша суайчынніца згуляе з пераможцай матчу, які пройдзе паміж Кірстэн Фліпкенс і Анікай Бек.

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка дзясяты раз гуляе на Уімблдонскім турніры. Яе найлепшым вынікам з’яўляецца выхад у паўфінал у 2011 і 2012 гадах.

Фота: stavki1.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі