Вікторыя Азаранка на старце “Ралан Гарос” згуляе з Карын Кнап

Вікторыя Азаранка на старце “Ралан Гарос” згуляе з Карын Кнап

У пятніцу, 20 траўня, у Парыжы адбылося лёсаванне адкрытага чэмпіянату Францыі (гэта ўжо другі ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлему"). На старце “Ралан Гарос” беларуска Вікторыя Азаранка (пятая ракетка свету) згуляе з Карын Кнап з Італіі (75-е месца ў рэйтынгу ВТА). Як стала вядома, Вікторыя трапіла ў адну частку сеткі з амерыканкай Серэнай Уільямс (першай ракеткай свету), з якой можа сустрэцца ўжо ў чвэрцьфінале.

У Парыжы Азаранка гуляе ўжо 10-ы раз, лепшае яе выступленне прыпадае на 2013 год, калі яна дайшла да паўфіналу.

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (104-е месца ў рэйтынгу) ў першым крузе сустрэнецца з Монікай Пуіг з Пуэрта-Рыка (51). Наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч (100) будзе гуляць з адной з пераможцаў кваліфікацыі.

Адзначым, што прызавы фонд тэніснага турніру складае 32 мільёны еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі