Вікторыя Азаранка адваявала яшчэ чатыры радкі ў рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўзнялася з 36-га на 32-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA, які з’явіўся 6 красавіка. Палепшыць свае пазіцыі ёй дапамаглі 65 ачкоў, набраныя на турніры Маямі. Там беларуска дайшла да трэцяга кола.

Такім чынам Азаранка наблізілася да топ-30 сусветнага рэйтынгу тэнісістак-адзіночніц, з якога выйшла ў кастрычніку мінулага года. Яшчэ ў лютым беларуска былі блізкай да вылету з топ-50.

Тройку лідараў сустветнага жаночага тэнісу па-ранейшаму складаюць амерыканка Серэна Уільямс, расіянка Марыя Шарапава і румынка Сімона Халеп.

Беларуска Вольга Гаварцова ў абноўленым рэйтынгу ўзнялася на 5 пунктаў і цяпер займае 135-е месца. А яшчэ адна наша тэнісістка Аляксандра Сасновіч выпала з топ-150 і займае 151-ы радок.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі