Віктара Бабарыку ў калоніі перавялі на іншую працу

Віктара Бабарыку ў калоніі перавялі на іншую працу

Віктара Бабарыку ў калоніі перавялі на іншую працу. Раней ён быў апальшчыкам у пякарні, цяпер — укладчык хлебабулачных вырабаў. Умовы працы рэзка пагоршыліся, паведамляе тэлеграм-канал @viktarbabarykaofficial.

Увесь жнівень палітвязень працаваў апальшчыкам — шэсць дзён на тыдзень. На мінулым тыдні ён прайшоў атэстацыю па гэтай спецыяльнасці. Аднак ужо на наступны дзень Бабарыку перавялі на іншую пасаду. Цяпер ён мусіць пастаянна знаходзіцца ў пякарні, дзе тэмпература паветра перавышае 30 градусаў цяпла (нават з выключанымі печкамі), памяшканне практычна не вентылюецца, а вокны адкрываць не дазваляецца.

Адвакаты Віктара Бабарыкі маюць намер звяртацца ў "кампетэнтныя органы" для праверкі ўмоў працы ў пякарні наваполацкай папраўчай калоніі.

Бабарыка быў кіраўніком "Белгазпрамбанка", але пакінуў гэтую пасаду, вырашыўшы ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы 2020 года. У чэрвені мінулага года яго затрымалі разам з сынам і абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў і адмыванні грошай. Суд прысудзіў палітвязню 14 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі