Віктара Бабарыкі ў судзе няма — ён не пайшоў на здзелку са следствам

Віктара Бабарыкі ў судзе няма — ён не пайшоў на здзелку са следствам

4 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска Вярхоўны суд пачаў папярэдні разгляд гучнай "справы Белгазпрамбанка". Віктара Бабарыкі ў судзе няма — ён не пайшоў на здзелку са следствам. У клетцы сядзяць шэсць абвінавачаных, з якімі "заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве".

Топ-менеджараў банка Кірыла Бадзея, Сяргея Дабралета, Аляксея Задойку, Аляксандра Ільясюка, Дзмітрыя Кузьміча, Сяргея Шабана вінавацяць у "атрыманні хабару арганізаваннай групай у асабліва буйным памеры", а заснавальніка ТАА "Актыўлізінг" Віктара Кабяка — у дачы хабару ў буйным памеры. Экс-старшыню праўлення "Белгазпрамбанка" Бабарыку вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і "адмыванні" грошай. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020-га, сваёй віны не прызнае, прызнаны палітвязнем.

На здзелку са следствам не пайшоў і Задойка.

У чацвер суд мусіць назваць дату пачатку асноўнага судовага разбіральніцтва па справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі