Вы тут

Віктар Малішэўскі на волі: спярша мы выгулялі сабаку з супрацоўнікамі органаў

Сляды ператрусу дома ў Малішэўскіх / Еўрарадыё

Медыяменеджар Віктар Малішэўскі на волі. Пра гэта ён сам паведаміў у сацсетках.

"Гэта другі ператрус у маім жыцці. Але спярша разам з супрацоўнікамі органаў мы выгулялі сабаку. Арні не вельмі спадабалася, але галоўнае ўсе на волі",напісаў Малішэўскі ў сацсетках.

Сын Малішэўскіх у каментары Еўрарадыё расказаў, што дома ёсць сляды ператрусу — на кніжных паліцах, у шуфлядах. Але, кажа, сляды не вельмі значныя.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 10 лютага дома ў медыяменеджараў Віктара і Галіны Малішэўскіх адбыўся ператрус. Паводе папярэдніх звестак, яго праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.