Вы тут

Віктар Лукашэнка прадстаўляў НАК Беларусі на асамблеі ў Катары

noc.by

Старэйшы сын кіраўніка Беларусі Віктар Лукашэнка, які з’яўляецца выканаўцам абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта НАК, ездзіў на асамблею Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў у Катар. Сустрэча праходзіла ў Досе 17-18 кастрычніка, паведамляе сайт НАК.

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўваходзіў генеральны сакратар НАК Георгі Катулін.

Падчас асамблеі ў Досе абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да бліжэйшых Алімпійскіх гульняў, якія адбудуцца ў Токіа ў 2020 годзе, у Пекіне ў 2024 годзе і ў Парыжы ў 2024 годзе.

Апроч таго, Віктар Лукашэнка правёў сустрэчу з прэзідэнтам Алімпійскага камітэта Катара шэйхам Джаанам аль-Тані. Яны абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва паміж алімпійскімі камітэтамі дзвюх краінаў, абмен досведам у арганізацыі буйных міжнародных спаборніцтваў, правядзенне трэніровачных збораў на тэрыторыях Беларусі і Катара, а таксама шэраг іншых пытанняў.