Віктар Гумінскі: Мы адменім смяротнае пакаранне не дзеля патрабавання ПАСЕ

Старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі лічыць, што ў Беларусі могуць адмяніць смяротнае пакаранне. Але зробяць гэта не дзеля патрабаванняў ПАСЕ, а таму што беларусы змяніліся з часоў рэферэндума 1996 года. Нагадаем, што тады большасць прагаласавала за тое, каб пакінуць вышэйшую меру пакарання. Віктар Гумінскі: “Мая пазіцыя ў тым, што мы павінны наблізіцца да адмены смяротнага пакарання. Не таму, што Еўропа паставіла нам ўмову, а мы самі ўжо падышлі да таго, што гэтае пытанне можа быць пастаўлена на парадак дня. Да гэтага ўсё ідзе. Я думаю, што ў нас выспее рашэнне аб адмене смяротнага пакарання без усялякіх указак ды падказак”.

У Палаце прадстаўнікоў яшчэ два тыдні таму была створаная група, якая вывучае пытанне аб адмене смяротнага пакарання і выпрацоўвае адпаведныя прапановы. ПАСЕ пра гэта ведае, кажа спадар Гумінскі.

Нагадаем, на паседжанні ПАСЕ 23 чэрвеня "за" вяртанне Беларусі статусу спецыяльна запрошанай, прагаласавалі 159 дэпутатаў. Два чалавекі прагаласавалі “супраць”, яшчэ два “ўстрымаліся”. Умовай вяртання названы мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі