Віктар Ганчарэнка: Я не лічу, што ў Расіі працую за мяжой

Віктар Ганчарэнка: Я не лічу, што ў Расіі працую за мяжой

Старшы трэнер расійскага футбольнага клуба ЦСКА Віктар Ганчарэнка распавёў, што меў перспектыву кантракту з адным з замежных клубаў. "Я быў у кроку ад падпісання кантракта з замежным клубам. Але, узважыўшы ўсе за і супраць, я вырашыў застацца ў Расіі. Якую каманду я мог узначаліць? Гэта сур'ёзны клуб, які гуляе ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў", — цытуе яго словы "Прессбол".

У адказе журналістам Ганчарэнка таксама адзначыў, што не лічыць, быццам у Расіі ён працуе за мяжой.

Нагадаем, што беларускі спецыяліст напрыканцы жніўня пакінуў екацярынбургскі "Урал" і з сярэдзіны верасня працуе старшым трэнерам маскоўскага ЦСКА.

Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі