Віктар Ганчарэнка: “Літэкс” — найбольш прымальны варыянт

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка застаўся задаволены вынікам лёсавання плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. Па заканчэнні мерапрыемства ў штаб-кватэры УЕФА настаўнік барысаўчан паабяцаў рэабілітавацца за няўдачу з “Вентспілсам”.
"Лёсаваннем задаволены. З тых пяці сапернікаў, якія маглі нам дастацца, гэта найбольш прымальны варыянт. Хоць у любым выпадку чакаецца цяжкая двухраундавая барацьба. Мы поўныя рашучасці рэабілітавацца за няўдачу ў супрацьстаянні з "Вентспілсам", і прабіцца ў групавы этап Лігі Еўропы, што дазволіць БАТЭ працягнуць еўракубкавую восень. У нас цяпер сезон у разгары, а "Літэкс" толькі заўтра правядзе першы матч чэмпіянату краіны. Лічу, што гэта дае нам некаторая перавагі перад сапернікам", — распавёў Віктар Ганчарэнка ў размове з “Прэсболам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі