Відэа з паспяховага выпрабавання вакуумнага цягніка

Відэа з паспяховага выпрабавання вакуумнага цягніка

У пустыні амерыканскага штата Невада прайшло паспяховае выпрабаванне вакуумнага цягніка. Прыстасаванне дасягнула хуткасці 160 кіламетраў за гадзіну. Распрацоўшчыкі і інвестары перакананыя, што яна можа быць большай за хуткасць самалёта. Прынцып дзеяння тэхналогіі наступны: "капсулу" з вялікім паскарэннем выштурхоўваюць у трубу. Далей рух працягваецца за кошт патокаў паветра і спецыяльных магнітаў, якія накіроўваюць "капсулу".

Як адзначае РІА "Новости", "капсулы" хуткаснага транспартнага сродку ўжо сёлета могуць пачаць дастаўку грузаў, а магчыма і пасажыраў. Аўтар ідэі Ілон Маска спадзяецца пабудаваць пры дапамозе вакуумных трубаў транспартны шлях ад Сан-Францыска да Лос-Анджэлеса. На гэтыя мэты спатрэбіцца 6 млрд долараў, у дзесяць разоў менш, чым не пабудову хуткаснай чыгункі.

Апаненты адзначаюць, што эфектыўнасць і надзейнасць новай тэхналогіі яшчэ не даказаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі