Відэа, як салігорскі "Шахцёр" выйграў у гасцях у мінскага "Дынама" — 3:1

Відэа, як салігорскі "Шахцёр" выйграў у гасцях у мінскага "Дынама" — 3:1

У суботу праходзяць чарговыя матчы 18-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Адзін з іх ужо скончыўся. У Мінску на стадыёне "Трактар" салігорскі "Шахцёр" упэўнена выйграў у мінскага "Дынама" — 3:1. Арцём Старгародскі адкрыў лік на 3-й хвіліне, на 34-й Дзяніс Лапцеў пакараў брамніка дынамаўцаў Сяргея Ігнатовіча, які выйшаў за межы штрафной пляцоўкі. На 49-й Ігар Бурко зрабіў лік разгромным. Усё, што змаглі гаспадары поля — забіць гол прэстыжу, ён на рахунку Юрыя Габоўды (72-я хвіліна).

Брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Белшыны" — 2:1, два галы забіў Ідрысу Куйатэ. Сёння таксама пройдзе матч БАТЭ — "Мінск". Нагадаем вынікі паядынкаў, якія прайшлі ў пятніцу: "Крумкачы" — "Іслач" — 0:1, "Віцебск" — "Нёман" — 1:1.

14 жніўня згуляюць "Граніт" і "Славія", "Нафтан" і "Тарпеда-БелАЗ", "Слуцк" і "Гарадзея". У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 41 ачко, у "Шахцёра" — 31.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі